чувак

ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ЗАПРАШАЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ НОВАЙ ПРАГРАМЫ НА 2012-2013 Г.Г.



Якім чынам можа быць створаны Ўніверсітэт, што ёсць месцам і асяродкам культывавання мыслення і фармавання нацыі? Ці можа ён быць створаны абсалютна штучна, па нейкім нават самым разумным праекце? Сумнеўна…
Заснавальнікі і рэалізатары Лятучага ўніверсітэту лічаць, што гэта мажліва толькі праз пастаяннае развіццё, пошук новых форм і фарматаў, праз рэфлексію і аналіз актуальнага кантэксту. Дзеля гэтага была прадумана і адпаведная гнуткасць праграмы, дзе ўсё змяняецца ў залежнасці ад развіцця супольнасці ўніверсітэту і разумення задумы. На сённяшні дзень у Лятучым унівесітэце існуе больш за 10 розных фарматаў арганізацыі працы (семінараў, школаў, лецый, дыскусій, рэфлексіі і распрацоўкі ідэй). А індывідуальны рух па розных “месцах” у Лятучым універсітэце складаецца як Асабістая адукацыйная ці кар’ерная траекторыя.

У якіх фарматах, накірунках будзе развівацца Лятучы ўніверсітэт у новым сезоне 2012-2013 г.г.? Якую мапу розных “месцаў” развіцця прапануе Лятучы ўніверсітэт у новым сезоне 2012 – 2013 г.г.? Як рухаюцца па існуючых фарматах “студэнты” і “акадэмікі”? Хто прадставіць калегіюм Лятучага ўніверсітэту ў новым сезоне?

7-8 верасня Лятучы ўніверсітэт прэзентуе

Праграму на 2012 -2013 г.г.

7 верасня: 18.30 – агульная прэзентацыя Лятучага ўніверсітэту і праграмы сезону 2012-2013 г.г. Вы зможаце пачуць пра тое, як развіваецца ідэя Ўніверсітэту ў актуальнай сітуацыі, якія вынікі можа прадставіць універсітэцкая супольнасць за мінулы год, пазнаёміцеся з прынцыпамі і структурай праграмы на 2012-2013 г.г., пачуеце адказы на самыя нават нечаканыя пытанні пра Ўніверсітэт ад вядомых інтэлектуалаў, культурных і грамадскіх дзеячаў – выкладчыкаў універсітэту, лектараў “Urbi et Orbi”, арганізатараў універсітэцкіх імпрэзаў.

8 верасня: 12.00 – 17.00 – прэзентацыя паасобных курсаў, школаў і семінараў, якую прадставяць выкладчыкі – члены калегіюму Лятучага ўніверсітэту. Гэта мажлівасць сустрэцца з майстрам, аўтарам курсу ці семінару, мажлівасць больш канкрэтна даведацца пра структуру і змест прапанаваных фарматаў працы і камунікацыі і атрымаць неабходную кансультацыю.

12.00 – 13.30 – базавыя адукацыйныя курсы і тэматычна-прадметныя ўводзіны

13.30 – 14.00 – перапынак на каву, нефармальная камунікацыя

14.00 – 15.00 – Школы і майстэрні

15.00 – 15.30 – перапынак на каву, нефармальная камунікацыя

15.30 – 17.00 – семінары, публічныя падзеі.

Кожную імпрэзу Лятучага ўніверсітэта мы імкнемся зрабіць месцам і асяроддзем, дзе канцэнтруюцца цікавыя, неардынарныя людзі і ідэі, дзе існуе крытыка, пошук, праблематызацыя – менавіта ў такіх месцах паўстае нацыянальная эліта.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў).

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны.

7 верасня – 18.30

8 верасня – з 12.00 да 17.00.

Больш інфармацыі тут

Даведкі па тэл.: +375297422040 (Юлія)
чувак

URBI ET ORBI: Генадзь Сагановіч “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.”

Collapse )

Адказы на гэтыя пытанні можна пачуць на публічнай лекцыі “Беларусь як акупаванае грамадства: стратэгіі выжывання ў XVII ст.” – дарэчы, апошняй ў сезоне 2011-2012. 22 чэрвеня (пятніца), Галерэя Ў. Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Генадзя Сагановіча перад лекцыяй

чувак

URBI ET ORBI: публічная лекцыі Уладзіміра Мацкевіча «Культурная палітыка – спосаб думаць Беларусь»

Што аб’ядноўвае Лятучы універсітэт, стварэнне Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, праект рефармавання адукацыі, даследаванне малых гарадоў і мясцовых супольнасцяў, стратэгію дзеянняў дэмакратычных сіл і “Вар’яцкае чаяванне”? Задача “Думаць Беларусь” іКультурная палітыка як спосаб яе рэалізацыі, – скажа вядомы беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Гэта стрыжань яго інтэлектуальнай працы – вось ужо больш як 18 год!


Collapse )

8 чэрвеня (пятніца). Лекцыя Уладзіміра Мацкевіча “Культурная палітыка – спосаб Думаць Беларусь”. Галерэя Ў. 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Мiнскi Гаон

Studia Humana -- новая международная площадка для наших гуманитариев




В определенном смысле Центральная Европа нуждается в новом проекте консолидации. Западная Европа традиционно подавляет центральноевропейцев, навязывает им свой взгляд. В контексте этих идей я решил организовать новую публичную площадку для ученых-гуманитариев с возможностью лоббирования центральноевропейских интересов.

Новый журнал будет публиковать как научные статьи, так и интервью по следующим направлениям гуманитарной мысли: философия, социология, политология, экономика.

http://studiahumana.com/index.html

Подобных площадок до сих пор не было создано. Сайт журнала содержит много современных возможностей -- комментирование текстов, онлайн-конференции и прочее. Прошу включаться в работу журнала: присылать тексты, оставлять комментарии.
чувак

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай “1000 гадоў без Бібліі: беларускія біблійныя перакла

Ірына Дубянецкая, з інтэрв’ю tut.by

Пераклады Бібліі на многія мовы паспрыялі развіццю пісьменства. Амаль усе сучасныя еўрапейскія нацыянальныя мовы сфармаваліся як літаратурныя пад уплывам біблійных перакладаў.

Беларуская сітуацыя ў дачыненні да перакладу Бібліі ўнікальная. Першыя варыянты беларускай Бібліі ўзніклі раней за большасць перакладаў на іншыя нацыянальныя мовы – Скарынавы пераклад уваходзіць у тройку першапачынальнікаў. Аднак і цяпер, у другой дэкадзе ХХІ стагоддзя, нягледзячы на вялікую колькасць сучасных перакладаў, беларуская мова застаецца адзінаю з еўрапейскіх (і не толькі!), якая так і не мае Бібліі, перакладзенай з арыгінальных - яўрэйскай, арамейскай, грэцкай моў.

Як гэтае становішча адбілася і адбіваецца на беларускай культуры, навуцы, мове, нацыянальнай ідэнтычнасці і нават лёсах нацыі? Ці магчыма яго змяніць? Такія пытанні ставіць перад “Горадам і Светам” доктар філасофіі, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая

Лекцыя “1000 ГАДОЎ БЕЗ БІБЛІІ. Беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя“адбудзеццца 23 сакавіка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі.
чувак

Urbi et Orbi: публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі”



“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур'ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці…

Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з'явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена на afterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!”

Гэтая “байка пра слова”, на думку філосафа Пятра Рудкоўскага, ілюструе пэўную моду філасафавання, якая з 90-ых гадоў запанавала ў інтэлектуальных асяродках Беларусі, - моду, у аснову якой пакладзена тэхніка канструявання шматпавярховых абстракцый. Філасофская рэфлексія у Беларусі нярэдка явіцца беспрадметнай, эзатэрычнай, зацыкленай вакол канцэпту мадэрн vs постмадэрн, адчужанай ад класічнага філасафавання, у аснову якой пакладзены аналіз - крытыка - аргументацыя. Паколькі згаданая мода філасафавання схільная апраўдвацца спасылкай на сваю "актуальнасць", паколькі шмат энергіі губляецца на беспрадметную дыскусію, што ёсць актуальным і неактуальным, паколькі такая мода і такая дыскусія прывяла да занядбання ўласна філасофскіх даследаванняў, “нямодны”філосаф мае намер выступіць супраць "актуальнасці" філасофіі і прамовіць “Гораду і Свету” слова ў абарону "анахранічнай", "неактуальнай" філасофіі.

Лекцыя філосафа Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі” адбудзеццца 9 сакавіка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Чытайце таксама інтэрв’ю з лектарам
чувак

6 сакавіка ў Галерэі “Ў” адбудзецца адкрытая дыскусія пра Універсітэт


Музычныя творы запісваюць у нотах, але музыка існуе ў выкананні.

Мастацкія творы запісваюцца ў тэкстах, але літаратура не існуе без чытання.

Ідэі ж існуюць толькі ў крытыцы і абмеркаванні.

6 сакавіка, а 18.00 у Галерэі Ў адбудзецца адкрытая дыскусія пра ўніверсітэт.


Падставай для абмеркавання і крытыкі стаў выхад у студзені 2012 года кнігі Уладзіміра Мацкевіча і Паўла Баркоўскага «Універсітэт: дыскусія пра падмуркі». Гэта першая кніга ў кніжнай серыі Лятучага універсітэта "Universitas Ludens".


Collapse )
Человечина

Публічная лекцыя Андрэя Кудзіненкі


ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Андрэй Кудзіненка

"Міф пра беларускае кіно"


24 лютага, а 18.30

Кафэ "Лофт" 
(вул. Пятруся Броўкі, 22)

“Не было беларускага кiно, i не будзе нiколi…”

(Сцяпан, кінастужка “Акупацыя. Містэрыі”)


Кіно - сон з адкрытымі вачыма. Сон - персаніфікаваны міф. Беларускі кінематограф - гэта проста міф, сон з зачыненымі вачыма ў зале для праекцый чужых малюнкаў.

24 лютага ў межах цыклу публічных лекцый "Urbi et Orbi" стваральнік нашумелага фільма "Акупацыя. Містэрыі", які зняў на"Беларусьфільме" першы беларускі "бульба-хорар"- "Масакру", рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавядае"Міф пра беларускіае кіно". Пачынаючы з назвы і эпіграфа, уся гэтая лекцыя - правакацыя, сэнс якой у тым, каб задумацца і паразважаць: ці існуе наогул такі феномен: "беларускае кіно"? Што такое "беларуская тэма", "беларускі міф"? Ці можна суму некаторых кінастужак, рэжысёраў, акцёраў і крытыкаў, якія існуюць асобна, у адсутнасці адзінага працэсу, руху, назваць цэласнай з'явай "беларускім кінематографам"?



Пасля кароткага аналізу гісторыі савецкага беларускага кіно, рэжысёр прапануе разгледзіць шанцы на ўзнікненне, магчымыя формы існавання, жанры, сюжэты - міфы нацыянальнага кінематографа: “Я на лекцыі планую распавесці пра шэсць беларускіх міфаў, шэсць маіх сцэнароў паводле іх – цяпер раскрываць не буду… Бо гісторыя заўжды непраўдзівая, а міф, па-сутнасці, заўжды праўдзівы. Міф стварае культурны бэкграўнд. Грунтавацца трэба на нацыянальных міфах. Прыдумляць іх”.

Такім чынам, лекцыя рэжысёра Андрэя Кудзіненкі “Міф пра беларускае кіно” адбудзецца 24 лютага (пятніца) а 18.30 у кафэ “Лофт”.

Уваход вольны!


Анлайн-трансляцыя лекцыі

чувак

Urbi et Orbi: лекцыя Захара Шыбекі Скарбы беларускіх мястэчкаў: набыткі,страты,надзеі на адраджэнне

Я намагаюся навучыць разумець, паказаць заканамернасць, паводле якой мы разумеем.
Я даю не рыбку, і нават не вуду – я хачу даць здольнасць чытаць, каб яна была глыбейшая.
Падштурхнуць да пошуку свайго ўспрымання.

Ігар Марозаў, з інтэрв’ю tut.by


Сёння, калі мы ўсё больш пераконваемся, што «голыя» веды яшчэ не гарантуюць разумення нават самых, здавалася б, відавочных з'яў, становіцца актуальнай сама праблема разумення. Так, вывучаючы нейкі асобны аб'ект або з'яву, мы непазбежна ўсведамляем, што іх якасці і значнасць раскрываюцца выключна ў шырокім гістарычным і прадметным, а, галоўнае, у духоўна-вобразным, дадзеным праз пачуцці кантэксце. Верагодна, гэтым тлумачыцца папулярнасць такога напрамку ў спазнанні свету, як герменэўтыка. Праз зварот да тэкстаў, паслядоўна і змястоўна звязаных паняццяў, сэнсаў самай рознай прыроды і сутнасці герменэўтыка адкрывае даследчыку прастор для разнастайных інтэрпрэтацый.


Collapse )