Лина Медведева ([info]libeartina) wrote in [info]myslennie_tut,
ФІЛАСОФСКІ ЛЕТНІК - ΠΡΟΣ ΑΡΧΗΝ ΑΝΑΣΤΡΟΦΗ - ВЯРТАННЕ ДА КРЫНІЦ - 2011

У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і чытаючы аўтэнтычныя тэксты!

Тэрміны:
А. 18 – 21 жніўня – уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для
тых, хто пачынае з «нуля» або «амаль-з-нуля»;
Б. 21 – 27 жніўня – філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»;

Месца: Беларусь, Віцебшчына, Слабодка (недалёка ад Браслава);

Мэта: Паглыбіць веды аб старажытнагрэцкай філасофіі і ўвайсці ў непасрэдны кантакт з тэкстамі грэцкіх філосафаў антычнасці. Павысіць узровень валодання старажытнагрэцкай мовай.

Асноўныя тэматычныя блокі:

  • Старажытнагрэцкая мова

  • Сумеснае чытанне і абмяркоўванне тэкстаў

  • Эрудыцыйныя лекцыі-рэфераты (альбо спатканні семінарскага тыпу)

  • Перакладніцкая лабараторыя.


Агульны прынцып: Камплементарнасць. Гэта значыць, не прадугледжваецца выразны падзел на «навучаючых» і «навучаных». Адны дапаўняюць другіх, адны з другімі дзеляцца сваімі ведамі.

Даведацца, што адбывалася ў мінулым годзе можна тут і тут.

Хочаце ўдзельнічаць?
Пампуйце падрабязную праграму летніка, і апытанку ўзроўня валодання мовай. Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010(а)gmail.com - яна будзе лічыцца заяўкай на ўдзел у летніку.

Яшчэ не вызначаны канчаткова тэксты для другой часткі летніка - мы адкрытыя для прапаноў.
Чакаем вас ля крыніц!

  • Post a new comment

    Error

  • 0 comments
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…